БЕЛ Ł РУС

Затрыманая ў Свіслачы Станіслава Гусакова атрымала 3 сутак

30.10.2012 / 10:16

Nashaniva.com

Пра гэта яна паведаміла ў сваім акаўнце ў Фэйсбуку.

Нагадаем, што ўчора Свіслацкі раённы суд разглядаў міліцэйскі пратакол адносна грамадскай актывісткі Станіславы Гусаковай з Віцебска. Прысуд перанесены на 30 кастрычніка.

Гусакову вінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі і выкарыстанні незарэгістраванай сімволікі падчас ушанавання памяці братоў Каліноўскіх і паўстанцаў 1863 г. у Свіслачы (Гродзенская вобласць) у суботу 27 кастрычніка.

Былі таксама затрыманыя Алесь Крот з Мінска, Вітаўт Ашурак з Бярозаўкі і Віталь Лопасаў. Іх таксама будуць судзіць.

Станіслава Гусакова і Алесь Крот у Свіслачы

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула