БЕЛ Ł РУС

Сціснуты прыродны газ для запраўкі транспарту даражэе на 20%

30.10.2012 / 11:29

Рознічная цана на газ прыродны (метан) кампрыміраваны, які выкарыстоўваецца для запраўкі аўтатранспартных сродкаў, 31 кастрычніка павышаецца на 19,3%.

Як паведаміла прэс-служба Міністэрства эканомікі, такое рашэнне замацаванае пастановай ведамства № 89 ад 25 кастрычніка 2012 года.

Такім чынам, новая рознічная цана на сціснуты прыродны газ для запраўкі транспартных сродкаў, які рэалізуецца на аўтагазанапаўняльных кампрэсарных станцыях (АГНКС),

складзе 2.900 рублёў за куб. м.

Дакумент прыняты з улікам прапаноў ААТ «Белтрансгаз». «Гэта рашэнне выклікана неабходнасцю выключыць дыспарытэт цэн на маторнае паліва для запраўкі аўтатранспарту», — гаворыцца ў каментары Мінэканомікі.

Міністэрства звяртае ўвагу, што гаворка ідзе не пра звадкаваны газ, які рэалізуецца на аўтагазазаправачных станцыях, а пра кампрыміраваны, ці сціснуты, прыродны газ, які рэалізуецца на аўтагазанапаўняльных кампрэсарных станцыях.

Папярэдняе павышэнне было ў жніўні 2012 года на 20,2%.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула