БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка: Захараў паехаў у Расію, займае 18-е месца з 24. Чаго ты туды паехаў?

30.10.2012 / 11:37

Кіраўнік Беларусі ў час праведзенага 26 кастрычніка Алімпійскага сходу ў ліку іншага заўважыў:

«Мяне ўжо людзі крытыкуюць за спартыўныя аб’екты. Мы тут во хакеістам набудавалі. Захараў паехаў у Расію гуляць — займае 18-е месца сярод 24 каманд. Чаго ты туды паехаў? Пачалі разбірацца. „Гэта рэзервы!“ — кажа. Разбіраемся, а там — блізкія сваякі і іншыя, якія невядома дзе гуляць будуць!

У нас хакеісты ці то ў Аўстрыі, ці то ў Чэхіі, ці то ў Славеніі рыхтуюцца. А масквічы едуць да нас рыхтавацца, разумееце? У Раўбічы на кавалак лёду. А гэтыя едуць на Захад грошы марнаваць. Навошта?!»

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула