БЕЛ Ł РУС

N.R.M. прэзентуе для «Еўрабачання» польскую народную песню пад выглядам «сваёй»

30.10.2012 / 15:33

«Kuźniczka» — папулярная народная песня польскіх горцаў, якую і сам гурт ужо выконваў пяць гадоў таму. Сёння гурт прэзентуе песню на «Белтэлерадыёкампаніі» падчас праслухоўвання кандыдатаў на ўдзел у конкурсе.

Песня ў выкананні польскіх гуралаў

Песня ў выкананні N.R.M. Піта Паўлава

Паводле лідара N.R.M. Піта Паўлава, дзякуючы простаму і прывабнаму тэксту на «Еўрабачанні» можна спадзявацца на «славянскае лобі». Музыка далікатна заўважыў, што гэта — песня з новага альбому, «стылізаваная пад народную».

У выкананні N.R.M. «Kuźniczka» гучала ў фільме «Мы вольныя людзі». Ён распавядае пра тое, як гурт едзе ў Бэскіды пад славацкую мяжу, дзе яшчэ жывыя гуральскія (горскія) музычныя традыцыі.

Беларусы разам з гуральскаю капелаю «Торка» рыхтуюць супольны выступ, дзе рок-песні N.R.M. пачынаюць гучаць у апрацаванні традыцыйных гуральскіх інструментаў: фідля, басэтлі ды трамбітаў.

Як вядома, паводле правілаў конкурсу, у ім можна ўдзельнічаць з песняю, якая выконвалася не пазней за 1 верасня папярэдняга года.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула