БЕЛ Ł РУС

Пазьняк лічыць, што Курапаты не могуць стаць сімвалам яднання

31.10.2012 / 10:03

Гэтак лідар КХП — БНФ адказаў на прапанову кампаніі "Гавары праўду" і руху "За Свабоду".

Нагадаем, што гэтыя арганізацыі прапанавалі ўсёй апазіцыі аб’яднацца дзеля абароны Курапатаў.

У адказ Пазьняк заявіў: «Ахвяры з катамі не яднаюцца. Гісторыя ўжо 24 гады сведчыць аб гэтым. Нашчадкі расстраляных ніколі не аб’яднаюцца з нашчадкамі тых, хто іх забіваў».

Дарэчы, у аўторак Курапаты апынуліся ў цэнтры яшчэ аднаго скандалу. 29 кастрычніка там паставілі памятны знак у памяць расстраляных афіцэраў польскага войска, а ўжо 30-га ён знік. Гісторык Ігар Кузняцоў, з чыёй ініцыятывы паставілі помнік, назваў гэты акт сапраўдным злачынствам.

У сваю чаргу, Пазьняк называе знікненне памятнага знаку правакацыяй КДБ. Аднак ён не падтрымлівае і Кузняцова.
Па словах лідара КХП-БНФ, Кузняцоў займаецца міфамі, бо ніякіх парэштак вайскоўцаў у Курапатах не знайшлі. Нагадаем, што Пазняк як археолаг сам праводзіў раскопкі ў Курапатах. Палітык заяўляе, што КДБ усяляк змагаецца з памяццю пра Курапаты і стварае арганізацыі, якія нібыта займаюцца ўрочышчам, але насамрэч намагаюцца па-свойму трактаваць гістарычныя падзеі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула