БЕЛ Ł РУС

Бойфрэнд Вікторыі Азаранкі зваліўся з 3-га паверха ў Парыжы

2.11.2012 / 0:3

Заклініла замок у ванным пакоі, і ён спрабаваў пералезці праз акно.

У чацвер а 7-й раніцы ўкраінскі тэнісіст Сяргей Бубка, сын славутага скакуна з шастом і прэзідэнта НАК Украіны Сяргея Бубкі, зваліўся з 3-га паверху будынка ў прэстыжнай 16-й акрузе французскай сталіцы.
Са шматлікімі пераломамі ён трапіў у бальніцу імя Жоржа Пампіду.
Паводле папярэдняй інфармацыі, вярнуўшыся пасля вечарынкі ў кватэру аднаго з сваіх сяброў, Бубка апынуўся замкнёным у ванным пакоі, адкуль спрабаваў праз акно трапіць у іншае памяшканне.
Спачатку лекары былі вельмі асцярожныя ў сваіх прагнозах, аднак за апошнія гадзіны стан тэнісіста трохі палепшаў.

На дадзены момант 25-гадовы Сяргей Бубка-малодшы186-ы нумар рэйтынгу ATP World Tour.

Вядома, што яго звязваюць блізкія адносіны з першай ракеткай свету-2012, беларускай Вікторыяй Азаранкай.

Вікторыя, дарэчы, цяпер знаходзіцца ў Лас-Вегасе, а жыве яна найбольш у Монтэ-Карла.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула