БЕЛ Ł РУС

Прэзентацыя аўдыёкнігі ўспамінаў Ларысы Геніюш «Птушкі без гнёздаў» — 5 лістапада

4.11.2012 / 19:40

ПМ

У панядзелак 5 лістапада ў межах Дзён святога Губерта ў Гародні адбудзецца прэзентацыя аўдыёкнігі ўспамінаў Ларысы Геніюш «Птушкі без гнёздаў».

Успаміны Ларысы Геніюш агучыла народная артыстка Беларусі Зінаіда Бандарэнка. У сустрэчы разам з ёй возьмуць Алесь Камоцкі і Міхась Скобла.

Аўдыёкніга выдадзена Беларускім гістарычным таварыствам ў Польшчы і Беларускай інтэрнэт-бібліятэкай Kamunikat.org.

Запрашаем усіх!

Пачатак а 18.30 па адрасе: Гродна, Будзённага 48а-38, уваход вольны.

Выдаўцы абяцаюць, што ўсе прысутныя атрымаюць аўдыёкнігу ў падарунак.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула