БЕЛ Ł РУС

Сірыйская апазіцыя выбірае ў Катары «адзіны фронт»

5.11.2012 / 09:18

Афіцыйны прадстаўнік Сірыйскай нацыянальнай рады (СНР), галоўнага каардынуючага органа апазіцыі, Асама Манажэд у панядзелак абверг чуткі пра сур'ёзныя рознагалоссі ў шэрагах апазіцыі падчас першага дня сустрэчы сірыйскіх апазіцыянераў у Катары. На ёй абмяркоўваецца магчымасць стварэння адзінага фронту.

Ён заявіў, што перамовы ў Катары не зменшаць значнасць СНР, якую часта крытыкуюць за ідэалагічныя рознагалоссі ўнутры яе.

Раней адзін з сірыйскіх апазіцыйных лідараў Рыяд Сейф, экс-дэпутат парламента краіны, заявіў, што заручыўся міжнароднай падтрымкай для стварэння новай групы з 50 чалавек для кіраўніцтва сірыйскімі апазіцыянерамі.

На папярэдняй канферэнцыі, якая прайшла ў Каіры ў ліпені, сфармаваць адзіны орган кіравання апазіцыі не ўдалося.

У цяперашняй сустрэчы прымаюць удзел не толькі прыхільнікі стварэння свецкай дзяржавы і ісламісты, але таксама прадстаўнікі курдскіх груп і алавіды.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула