На мінскіх прадпрыемствах правераць абгрунтаванасць росту заробкаў
Такое даручэнне даў сёння на аператыўнай нарадзе старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька.
Кантрольныя мерапрыемствы на прадмет адпаведнасці тэмпаў росту заработнай платы тэмпам росту прадукцыйнасці працы плануецца правесці цягам гэтага тыдня.
У некаторых арганізацыях тэмпы росту заработнай платы перавышаюць тэмпы росту прадукцыйнасці працы. «Такога быць не павінна», — адзначыў Мікалай Ладуцька.
Сярэдні заробак у Мінску ў верасні гэтага года дасягнуў 5 млн. 175,8 тыс. рублёў.