БЕЛ Ł РУС

Саміт Еўропа-Азія пройдзе ў Лаосе

5.11.2012 / 15:31

МБ

У В’ент’яне, сталіцы Лаоса — невялікай краіны без уласнага выхаду да мора, адбудзецца саміт краін Еўропы і Азіі. Сярод іншых, у ім возьме ўдзел канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель і кіраўнікі Еўрасаюза. Саміт мае на мэце вызначэнне прыярытэтаў супрацоўніцтва дзвюх найвялікшых эканамічных зонаў свету, а таксама шляхі дапамогі бяднейшым краінам, да ліку якіх належыць і Лаос.

Саміт пройдзе на астраўцы сярод ракі Меконг — найбольшай воднай артэрыі рэгіёна. І ўжо гучаць нараканні, што дзеля саміта перасялілі пару соцень сем’яў, а на іх пляцах збудавалі канферэнцыйны комплекс.

Лаос застаецца аднапартыйнай камуністычнай краінай пад моцным уплывам суседніх В’етнама й Кітая.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула