БЕЛ Ł РУС

Юрый Чыж гатовы ўкласці $30 мільёнаў у рэканструкцыю стадыёна «Дынама»

6.11.2012 / 0:39

Лукашэнка вырашыў, што перабудоўваць стадыён цалкам за крэдытныя грошы нявыгадна.

Кіраўнік кампаніі «Трайпл» і ўладальнік футбольнага клуба «Дынама» (Мінск) Юрый Чыж на нарадзе па пытаннях рэканструкцыі стадыёна «Дынама» заявіў пра тое, што яго кампанія гатова прыняць удзел у праекце.

«Мы гатовыя ўкласці ў гэты праект каля $30 мільёнаў. Наша зацікаўленасць заключаецца ў тым, каб у клуба была магчымасць стварыць яшчэ адзін стадыён у Мінску, —
заявіў Чыж ў эфіры тэлеканала «Беларусь-1».

У сваю чаргу, старшыня праўлення ААТ «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь» і старшыня АБФФ Сяргей Румас заявіў, што Банк развіцця можа часткова прыняць удзел у фінансаванні праекта.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула