БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка выступае за ліквідацыю АБСЕ

6.11.2012 / 13:17

МБ

Аб гэтым ён заявіў сёння, адказваючы на пытанні журналістаў.

«Такая арганізацыя была б патрэбна, калі б яна прытрымлівалася таго, што дэкларавалася пры яе стварэнні, — цытуе яго БелТА. — Уся праблема ў тым, што ў АБСЕ былі зацікаўлены і Захад, і Амерыка тады, калі ім процістаяў магутны Савецкі Саюз. Сёння ім гэта арганізацыя не патрэбна, а нам з-за таго, што яна не выконвае сваіх функцый, яна таксама сто гадоў не патрэбна, — падкрэсліў Лукашэнка. — Гэта Арганізацыя па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе. А АБСЕ сёння ніякай бяспекай не займаецца, супрацоўніцтва ў іх нацэлена на разлад», мяркуе ён.

Асабліва яго раздражняюць місіі АБСЕ па назіранні за выбарамі. Ён абвінаваціў іх у староннасці. Варта адзначыць, што назіральнікі АБСЕ ні разе не прызналі выбары ў Беларусі пры Лукашэнку свабоднымі і справядлівымі. Яны адзначылі атмасферу тэрору, аднабаковасць пры фармаванні выбарчых камісій, няроўны доступ да СМІ і немагчымасць праверыць падлік галасоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула