БЕЛ Ł РУС

Станцыя метро «Пятроўшчына»: адкрыццё не для ўсіх

6.11.2012 / 15:53

Аксана Рудовіч, Ірына Арахоўская

Сёння адбылося афіцыйнае адкрыццё новага ўчастка метро.

6 лістапада адбылося афіцыйнае адкрыццё трох станцый метро ў Мінску: «Грушаўка», «Міхалова» і «Пятроўшчына». На мерапрыемстве прысутнічалі Аляксандр Лукашэнка, старшыня гарвыканкама Мікалай Ладуцька ды іншыя высокія чыны.

Звычайныя жыхары горада таксама прыйшлі, каб пабачыць новыя станцыі — і, калі пашанцуе, высокае начальства краіны.

«Бацька ўжо прыязджаў?», — пытаецца ў нас жанчына-пенсіянерка. «А што, прывет перадаць хацелі?», — жартуем.

Аднак ацаніць новыя станцыі ды павітацца з Лукашэнкам не давялося: унутр «простых» людзей і журналістаў не пускалі. Тым часам адтуль выходзілі людзі ў «цывільным» ды прыгажуні-супрацоўніцы метро:

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула