БЕЛ Ł РУС

Перамовы па міліцэйскай рацыі: «У яго ў ссабойцы — чатыры вараныя яйкі. Прапускаць?»

7.11.2012 / 11:34

ГР

Сёння на плошчу Незалежнасці сагналі школьнікаў і студэнтаў ускладаць кветкі да помніка Леніну.

Плошча была ачэпленая міліцыяй — відаць, баяліся правакацый.

Адзін з чытачоў НН падслухаў перамовы па міліцэйскай рацыі:

Першы-першы, я другі! Надглядаем мужчыну. У яго ў ссабойцы — чатыры вараныя яйкі. Прапускаць?

— Яйкі дакладна вараныя?

— Так.

— Перапішыце пашпартныя звесткі і прапусціце.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула