БЕЛ Ł РУС

Францыя прызнае аднаполыя шлюбы

7.11.2012 / 19:26

Урад Францыі ў аўторак ухваліў законапраект аб легалізацыі аднаполых шлюбаў і дазволе такім парам права на ўсынаўленне дзяцей.

Прэзыдэнт Францыі Франсуа Аланд заявіў, што калі такі закон будзе прыняты парлямэнтам, гэта будзе азначаць «прагрэс ня толькі для асобных грамадзян, але і для грамадзтва ў цэлым».

Пакуль у Францыі для аднаполых пар было дазволенае так званае «грамадзянскае партнэрства».

Правая апазыцыя, а таксама рэлігійныя арганізацыі рознага кшталту выступілі супраць законапраекту.

Нацыянальны сход Францыі разгледзіць гэты дакумэнт у студзені.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула