БЕЛ Ł РУС

Мірны і Нестар пацярпелі паразу ў другім матчы выніковага турніру ў Лондане

8.11.2012 / 09:49

Першую паразу на выніковым турніры ў Лондане пацярпелі Максім Мірны (5-е месца ў парным рэйтынгу) і Дэніэл Нестар (3).

7 лістапада беларускі і канадскі тэнісісты прайгралі брытанцу Джонатану Марэю (20) і датчаніну Фрэдэрыку Нільсену (23) — 6:7 (3:7), 6:4, 10:12 (тай-брэйк).

5 лістапада ў стартавым паядынку Мірны і Нестар узялі верх над Робертам Ліндстэтаа (Швецыя, 7) і Хорыяй Тэкаў (Румынія, 8) — 4:6, 7:6 (7:1), 12:10.

Заключны паядынак папярэдняга раўнда беларус і канадзец правядуць супраць індыйцаў Махеша Бхупаці (11) і Рахана Бапаны (12).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула