БЕЛ Ł РУС

Адарві галаву: псіхадэлічныя цацкі на фаркопах беларускіх аўтааматараў - фотарэпартаж

11.11.2012 / 14:5

Фота: Сяргей Гудзілін

Жаданне айчынных аўтааматараў абараніць фаркопы сваіх аўто ад карозіі, часам прыводзіць да фармавання цэлай культурнай з’явы.

Дакладна не вядома, калі і як узніклі такія звычкі. Хутчэй за ўсё, гэта вынік савецкай неўладкаванасці і крэатыву тых часоў. Зрэшты, не вядома, чаму функцыю абароны аўтамабільных прыстасаванняў пачалі выконваць менавіта патрыманыя дзіцячыя цацкі.

На сучасных замежных аўто для абароны фаркопу цяпер выкарыстоўваюцца спецыяльныя калпакі. Але тое, што практычныя патрэбы пераўтварыліся ў дзіўную айчынную ці постсавецкую культурную з’яву — несумненны факт.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула