БЕЛ Ł РУС

У Ваенным камітэце ЕС змяніўся кіраўнік

12.11.2012 / 14:10

Прадстаўніцтва ЕС у Беларусі

Новым старшынём Ваеннага камітэта ЕС прызначаны французскі генерал Патрык дэ Рузье.

Ён зменіць на пасадзе шведскага калегу Хакана Сірэна, які кіраваў камітэтам з лістапада 2009 года. Мяркуецца, што генерал будзе займаць пасаду на працягу трох гадоў.

У склад Ваеннага камітэта ўваходзяць начальнікі галоўных штабоў 27 краін Еўрасаюза.
Камітэт выпрацоўвае рэкамендацыі па вайсковых пытаннях для камітэта Еўрасаюза па вонкавай палітыцы і бяспецы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула