БЕЛ Ł РУС

Пабачыў «прышэльцаў»: польскі дрывасек спрабаваў затрымаць беларускіх памежнікаў

12.11.2012 / 16:27

Брэсцкія памежнікі падчас планавай праверкі пагранічных знакаў на лініі мяжы затрымалі п'янага польскага дрывасека, які спрабаваў на іх напасці,
паведамілі ў прэс-цэнтры ДПК Беларусі.

Польскі дрывасек нарыхтоўваў дровы на сумежнай памежнай паласе, маючы адпаведны дазвол памежнікаў.

«Падчас працы 50-гадовы мужчына прыкладаўся да пляшкі,

пасля чаго ўспрыняў памежны нарад на беларускім баку як групу невядомых людзей у камуфляжы.
Спрабаваў затрымаць беларускіх памежнікаў, кінуўшыся ў іх бок. Яго спынілі ўжо на беларускай мяжы», - растлумачылі ў ДПК.

Польскі лесаруб змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання Брэсцкай памежнай групы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула