БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка — студэнтам: Клянуся, што не фальсіфікаваў выбары

13.11.2012 / 9:33

«Клянуся, што карупцыі, подкупу ў працэсе выбараў не было. Я ніколі гэта не ініцыяваў і не буду. Лічу, што гэта знявага для мяне і знявага для вас. Ніколі гэтага не будзе»,
— заявіў Аляксандр Лукашэнка 12 лістапада на сустрэчы са студэнтамі і выкладчыкамі факультэта міжнародных эканамічных адносін Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта.
«Я разумею, што ніколі не сфальсіфікуеш выбары, калі будзе адназначнае галасаванне супраць цябе»,
— цытуе Лукашэнку яго прэс-служба.

Пры гэтым ён раскрытыкаваў выбары ў ЗША, да назірання за якімі, адзначыў беларускі кіраўнік, не былі дапушчаны прадстаўнікі АБСЕ, а ўся ўвага была аддадзена толькі двум асноўным кандыдатам — Бараку Абаме і Міту Ромні.

«Астатніх толькі за спробу дыскутаваць з гэтымі двума „кітамі“ перасаджалі ў турму. Вось і ўся дэмакратыя,
— канстатаваў Лукашэнка. — А ў нас трэба прыехаць, падкасаўшы рукавы, са сваім статутам улезці ў наш агарод і нас вучыць. Не трэба, мы самі правядзем выбары».

Кажучы пра палітыку санкцый Захаду ў дачыненні да Беларусі, Лукашэнка заявіў: «Чаму Еўрасаюз на шкоду сваім грамадзянам спрабуе ўвесці санкцыі ў дачыненні да Беларусі — гэта, напэўна, пытанне да іх. У нас сапраўды вялікі тавараабарот з ЕС, а экспарт нават крыху вышэйшы, чым у Расійскую Федэрацыю. Таму нам нікуды не дзецца ад супрацоўніцтва з Еўрапейскім саюзам, і іх інтарэсы шмат у чым перасякаюцца ў Беларусі. Чаму прад’яўляюць прэтэнзіі? Ім не падабаецца наша самастойнасць, ім не падабаецца тое, як мы тут вядзем справы, ім хацелася б бачыць тут ва ўладзе сваіх людзей. Але гэта не іх справа — гэта наша справа».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула