БЕЛ Ł РУС

Аўтамабіль перакуліўся ў гадзіну пік у цэнтры Гродна і паралізаваў рух транспарту + фота

13.11.2012 / 15:47

ДТЗ з перакульваннем аўтамабіля адбылося ля аўтавакзала ў Гродне ў гадзіну пік, у выніку ў цэнтральнай частцы горада ўтварыліся заторы, паведаміў начальнік аддзялення агітацыі і прапаганды УДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама Яўген Дудко.

Кіроўца «жыгулёў» рабіў паварот на скрыжаванні, у гэты момант справа набліжаўся «Додж».
Абедзве машыны ехалі на зялёнае святло, аднак пры манеўры кіроўца «жыгулёў» не прапусціў сустрэчны мінівэн. Пасля ўдару ў правыя дзверы «жыгулі» адляцелі, перакуліліся і задыміліся. Ратавальнікам прыйшлося заліць машыну пенай. У другога аўтамабіля пашкоджаны бампер і капот.

Медыцынская дапамога запатрабавалася толькі пасажыру «жыгулёў». У салоне «Доджа» перавозілі дзіця ў дзіцячым аўтакрэсле. У гэтай машыне ніхто не пацярпеў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула