Лукашэнкаўцы прапануюць Індыі купіць «Гродна Азот»
Такую прапанову агучыў прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч на беларуска-індыйскім бізнэс-форуме ў Дэлі.
Пра гэта паведамляе тэлеканал
У адкрыцці беларускай
Гродзенскае прадпрыемства вырабляе азотныя ўгнаенні. Завод працуе цалкам на расійскім газе і з’яўляецца яго буйным спажыўцом. Раней меркавалася, што «Газпрам», які набыў «Белтрансгаз», можа набыць і гэты актыў.
У 2010 годзе праходзіла інфармацыя, што Мінск прапаноўваў Дэлі набыць акцыі «Беларуськалія», і ў Індыі разглядалі гэтую прапанову. Індыя разам з Кітаем — найбуйнейшы рынак беларускага калію.
Мясніковіч у Індыі таксама спакушаў інвестараў найніжэйшай у Еўропе стаўкай падатку на карпаратаўны прыбытак — 18%.Ён прапаноўваў укладаць грошы ў нафтахімію, машынабудаванне, фармацэўтыку, Баранавіцкае баваўнянае аб’яднанне. Са свайго боку, беларусы хацелі б закласці ў Азіі супольныя вытворчасці па зборцы сваёй аўтатэхнікі.
Індыя — адна з краінаў блоку новых эканомік BRICS.Яна дэманструе хуткія тэмпы росту, хоць у цэлым застаецца адносна беднай краінай, бяднейшай за Кітай. Гэта дэмакратычная краіна, другая па колькасці насельніцтва ў свеце (1,1 млрд жыхароў). Валодае атамнай зброяй.