У чорных масках пранікалі ў дамы, звязвалі людзей, патрабавалі грошы: вынесены прысуд злачыннай групоўцы
Суд Маскоўскага раёна Брэста 14 лістапада вынес прысуд злачыннай групе, якая ўчыніла серыю разбойных нападаў.
Як паведаміла старшы памочнік пракурора Маскоўскага раёна Брэста Вікторыя Жарко, якая падтрымлівала дзяржаўнае абвінавачанне па справе, абвінавачваныя:
«Злачынцы ноччу ў чорных масках пранікалі ў дамы. Звязвалі людзей і, пагражаючы ім пісталетам і абрэзам стрэльбы, патрабавалі грошай. Забраўшы іх, уцякалі на аўтамабілі, на якім прыязджалі да месца злачынства. Падчас учынення аднаго з разбойных нападаў яны паранілі са зброі жыхара дома», — дапоўніла Жарко.
Такім чынам злачынцы завалодалі 25 тыс. 700 доларамі ЗША, 6.400 еўра, 600 украінскімі грыўнамі і 350 польскімі злотымі.
Пасля ўчынення трэцяга нападу адзін з іх быў затрыманы. Пацярпелая паспела націснуць кнопку ўстаноўленай у доме сігналізацыі. З месца злачынства быў забраны абрэз стрэльбы. Затым былі затрыманы трое астатніх хаўруснікаў, канфіскаваны 19 тыс. долараў ЗША і 1 тыс. еўра.
Суд прызнаў
Усе з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах строга рэжыму.36-гадовы і24-гадовы прыгавораны да 11 з паловай гадоў пазбаўлення волі кожны,40-гадовы — да 9 з паловай гадоў пазбаўлення волі.
Прысуд не набыў законную моц і можа быць абскарджаны. З абвінавачваных толькі