БЕЛ Ł РУС

Дзмітрый Мядзведзеў падарыць экс-прэзідэнту Фінляндыі кацяня — фота

15.11.2012 / 10:22

Прэм’ер-міністр Расіі Дзмітрый Мядзведзеў падарыць кацяня пароды «Неўская маскарадная» экс-прэзідэнту Фінляндыі Тар’і Халанен.

Пра гэта ён паведаміў па вяртанні з Фінляндыі на сваёй старонцы ў Facebook. Прэм’ер Расіі таксама выклаў фатаграфію кацяня.

Паводле Мядзведзева, у Халанен «не так даўно памерла любімая котка, імя якой Міска».

«Дамовіліся, што я падару ёй кацяня пароды „Неўская маскарадная“, як мой папулярны ў сацсетках кот Дарафей», — напісаў на сваёй старонцы прэм’ер-міністр Расіі.

Гісторыя з уяўнай згубай Дарафея, нібыта які ўцёк з падмаскоўнай рэзідэнцыі Мядзведзева, нарабіла вясной шмат шуму ў сацсетках.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула