БЕЛ Ł РУС

Снапкоў: Замежнікам дазволяць набываць зямлю ў прыватную ўласнасць

15.11.2012 / 18:20

Плануецца, што інвестары змогуць атрымаць зямлю ўжо ў наступным годзе.

Замежным інвестарам у Беларусі плануюць у 2013 годзе даць магчымасць набываць зямлю ў прыватную ўласнасць. Пра гэта паведаміў сёння на Кансультатыўнай радзе па замежных інвестыцыях міністр эканомікі Мікалай Снапкоў.

«Ужо ў 2013 годзе мы плануем вырашыць пытанні з прадастаўленнем замежнаму інвестару магчымасці атрымаць зямлю ў прыватную ўласнасць», —
адзначыў ён.

Таксама ёсць намеры змяніць парадак ацэнкі аб’ектаў нерухомасці, пабудаваных па будаўнічых нормах 60-х гадоў мінулага стагоддзя.

Яшчэ адно плануемае новаўвядзенне — спрасціць працэс перадачы інвестару збанкрутаванай арганізацыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула