БЕЛ Ł РУС

«Dziennik»: Беларускія ўлады адкрылі мяжу. Для нелегалаў

15.11.2012 / 22:50

МБ

Мінскія ўлады свядома заплюшчваюць вочы на нелегальных мігрантаў, якія перапраўляюцца праз беларуска-польскую мяжу, піша польская газета «Dziennik». Лічба асобаў, затрыманых на польскім баку мяжы, вырасла ў некалькі разоў. Такім чынам Аляксандр Лукашэнка шантажуе Захад, спрабуючы ўзяць рэванш за палітыку санкцый ЕС.

«Статыстыка паказвае рост колькасці асоб, затрыманых у сувязі са спробай незаконнага перасячэння польскай мяжы на яе беларускім кавалку», — кажа Агнешка Голяс, супрацоўніца памежнай службы Польшчы. Ад студзеня да верасня гэтага года памежнікі затрымалі 159 замежнікаў. Гэта больш, чым у 2010–2011 гадах, разам узятых. Прычым у другім квартале года выпадкаў было ў пяць разоў больш, чым у першым.

У выпадку з арганізаванымі групамі замежнікаў рост яшчэ больш выяўны. Раней памежнікі выяўлялі тры ці чатыры такія групы ў год. Сёлета іх было 17.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула