Знішчальнік упаў на шашу ў штаце Фларыда
Амерыканскі шматмэтавы знішчальнік F-22 Raptor упаў на шашу ў штаце Фларыда, перадаюць інфармацыйныя агенцтвы.
Авіякатастрофа адбылася недалёка ад авіябазы ВПС ЗША «Тындал» (Tyndall AFB). Пілот паспеў катапультавацца, яму аказаная медыцынская дапамога. Інфармацыі пра іншых пацярпелых пакуль няма. Пра прычыны авіяцыйнага інцыдэнту таксама пакуль нічога не паведамляецца.
У траўні гэтага года былі накладзеныя жорсткія абмежаванні на палёты самалётаў гэтай мадэлі.У тым ліку ад пілотаў запатрабавалі аддаляцца на адлегласць, якая не перавышае паўгадзіны лёту ад іх базы. Гэтыя меры звязаныя з тэхнічнай няспраўнасцю самага дарагога ў свеце знішчальніка, праз якую ў лётчыкаў узнікала удушша падчас палёту на вялікай вышыні. Аднак гэтыя абмежаванні былі знятыя міністрам абароны ЗША ў ліпені 2012 года, калі гіпаксію пілотаў пачалі звязваць з недахопамі кампенсавальнага касцюма. У той жа час называлася і такая прычына ўдушша, як адмова бартавой сістэмы генерацыі кіслароду.