БЕЛ Ł РУС

Пасол Літвы ў Беларусі стане міністрам замежных справаў

16.11.2012 / 11:8

МБ

Пра гэта дамовіліся чатыры партыі новай кіраўнічай левацэнтрысцкай кааліцыі: сацыял-дэмакраты, Партыя працы, «Парадак і справядлівасць» і Выбарчая акцыя палякаў Літвы. Лінас Лінкявучус узначаліць міністэрства замежных справаў, калі супраць не выступіць прэзідэнтка Даля Грыбаўскайце.

Прэм’ерам будзе лідар сацыял-дэмакратаў Альгірдас Буткявічус.

У 1993—1996 і 2000—2004 Лінкявічус займаў пасаду міністра абароны. Прычым першы раз ён заняў яе зусім маладым, у 32 гады. Цяпер Лінкявічусу 51 год.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула