МТС павышае з 1 снежня тарыфы на 10%
Сотавы аператар МТС павышае з 1 снежня цэны на свае паслугі ў сярэднім на 10%. Аб гэтым паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў СТАА «МТС».
Змены закрануць кошты ўнутрысеткавых і міжсеткавых выходных тэлефанаванняў, абаненцкай платы і SMS.Без зменаў застанецца кошт мабільнага і фіксаванага
Пры гэтым структура тарыфаў (адсутнасць абаненцкай базы і колькасць уключаных паслуг на пэўных тарыфных планах) не будзе перагледжана. Сацыяльна арыентаваныя тарыфныя планы «Асаблівы», «Блізкі. Для пенсіянераў» і «Дзіцячы» таксама застануцца без зменаў.