БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка — чыноўнікам: Будзьце людзьмі

16.11.2012 / 16:54

Лукашэнка патрабуе ад чыноўнікаў чалавечнага стаўлення да людзей.

Пра гэта ён заявіў 16 лістапада, прымаючы кадравыя рашэнні.

«Яшчэ раз падкрэсліваю: сумленнасць і справядлівасць павінны ляжаць у аснове вашай палітыкі. Рэагуюць на просьбы і запыты людзей, не адштурхоўвайце іх — гэта галоўнае, — падкрэсліў ён. — Будзьце людзьмі з нашымі людзьмі. Беражыце іх. Нам дэмаграфічную праблему трэба вырашаць, а яна вырашаецца не толькі нараджэннем новых людзей, але і захаваннем людзей, якія ў нас ёсць».

«Самае галоўнае — што скажуць пра нас людзі. А пра вас тым больш, вы перад імі кожны дзень, вы на вачах у людзей.
Таму памятайце аб тым, што вас ацэняць людзі, і перш за ўсё тыя, якімі вы пакліканыя кіраваць і якіх вы абавязаны арганізоўваць», — сказаў Лукашэнка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула