БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка: Латушка сам папрасіўся з міністраў у паслы

16.11.2012 / 17:31

Паводле БелТА

Павел Латушка, які займаў пасаду міністра культуры Беларусі, сам выказаў жаданне зноў вярнуцца на дыпламатычную працу. Пра гэта сёння пры яго прызначэнні заявіў Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэзідэнцкай прэс-службе.

«Тут інсінуацый быць не павінна. Я Паўла Паўлавіча ні ў якім разе не выганяю з пасады міністра культуры. Ён нядрэнны міністр. Але гэта яго жаданне», — сказаў Лукашэнка.

«Я лічу, што чалавек мае права на сваё меркаванне, пажаданні, а я як кіраўнік дзяржавы павінен старацца дзейнічаць у гэтым ключы, задавальняючы, калі магчыма, гэтыя жаданні. Гэта мая прынцыповая пазіцыя», — дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула