БЕЛ Ł РУС

Трое загінулі, дзіця пры смерці — беларусы разбіліся каля Лодзі

18.11.2012 / 14:35

СГ

Subaru Forester з беларускімі нумарамі ўдарылася ў бетонную агароджу і загарэлася.

Тры чалавекі ў машыне загінулі, паведамляе польскае агенцтва ПАП.

Двухгадовае дзіця цудам засталося жывое: пры аварыі яго выкінула з машыны.
Гэта яго і ўратавала. Медыкі вярнулі яго да жыцця, але стан яго па-ранейшаму вельмі цяжкі. Яно ляжыць у «Цэнтры здароўя маці-полькі» ў Лодзі (Польшча).
Хто быў у машыне, пакуль невядома.
Здарэнне адбылося на абвадной дарозе Лодзі, на з’ездзе ў кірунку Познані. Паліцыя мяркуе, што кіроўца мог заснуць за рулём.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула