БЕЛ Ł РУС

Акцыя моладзі ля «Макдональдзу»

14.05.2007 / 20:45

А 19‑й гадзіне ў цэнтры Менску адбылася моладзевая акцыя. Паблізу «Макдоналдзу» на Нямізе актывісты дэмакратычнага руху прымацавалі на адміністрацыйным будынку бел‑чырвона‑белы сьцяг.

Маладыя людзі патлумачылі, што вывешваньнем нацыянальнага сьцяга яны адзначылі афіцыйнае сьвята — Дзень дзяржаўнага сьцяга і герба.

Аналягічныя акцыі з вывешваньнем на будынках бел‑чырвона‑белых палотнішчаў адбыліся сёньня ў Баранавічах, Салігорску, Нясьвіжы і Гомельскай вобласьці.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула