БЕЛ Ł РУС

Сабачыя гісторыі

16.08.2002 / 13:0

Nashaniva.com

№ 30 (292), 16 жніўня 2002 г.

паштовая скрынка

 

Янку В. з-пад Магілёва. Атрымалі, ацанілі.

Васілю А. з Магілёва. Чакаем новых “Абразкоў і абрэзкаў”.

Марату Г. зь Менску. Напісаць пра інтэграцыю нешта новае, чаго яшчэ не пісалася, у Вас ня выйшла.

Уладзімеру Л. зь Менску. Ваш ліст пра Будслаўскі фэст проста позна прыйшоў.

Яўгену К. зь Віцебску. У матэрыяле пра “Славянскі базар” няма канкрэтыкі і беларускага погляду. Напісаны ён адстаронена, дый запазьніўся на тыдзень.

Уладзімеру М. зь Яхімоўшчыны. Рэгіянальныя навіны атрымаліся сухія, занадта сьціслыя. Іх трэ было б яшчэ разьвіваць. Уважлівей чытайце, як пішуць пра жыцьцё сваёй акругі іншыя.

Siaržuku з Бабруйску. “Натуралізацыя” ня выпісаная. Словы й дзеі герояў бываюць выпадковымі, і гратэск не ратуе.

Аляксандру Б. з Садкоў. Гумар “Дарагіх ленінградцаў!” не празрысты, часам вымушаны. Прычына, відаць, у тым, што не жыцьцёвая тэма. Ня будзем друкаваць.


Чытайце таксама:

Каментары да артыкула