БЕЛ Ł РУС

Пацярпелыя за Беларусь

13.09.2002 / 13:00

Nashaniva.com

№ 34 (296), 13 верасьня 2002 г.

пацярпелыя за Беларусь

6 верасьня атрымаў 10 начэй адміністрацыйнага арышту за ўдзел у “Ланцугу неабыякавых людзей” у Горадні Зьміцер Іваноўскі. 8 верасьня ў Менску быў затрыманы актывіст “Маладога фронту” Зьміцер Дашкевіч, які разам з таварышамі пікетаваў расейскую амбасаду. Атрымаў 15 ночаў арышту. У той самы дзень у Горадні трапілі ў пастарунак старшыня гарадзкой рады БНФ Сяргей Мальчык і маладафронтавец Валеры Кісель. 9 верасьня, падчас пэрформансу ў Барысаве, быў затрыманы зубровец Зьміцер Бародка. Склаўшы пратакол, міліцыянты адпусьцілі яго.


Чытайце таксама:

Каментары да артыкула