БЕЛ Ł РУС

Легінсы вяртаюцца

10.10.2003 / 13:0

Nashaniva.com

У чорным-чорным горадзе на чорным-чорным подыюме жыла чорная-чорная мода... Гэта ня новая дзіцячая жахалачка, а ўборы восені-2003. У восеньскай моды — дэпрэсія. У калекцыях «прэт-а-партэ» дамінуюць шэры, карычневы і чорны колеры.

А дызайнэры апраўдваюцца тым, што чорны — каралеўскі колер. Нават насычаныя чырвоныя, жоўтыя і зялёныя сполахі, што часам урываюцца ў калекцыю, нагадваюць бэнзынавыя плямы на змрочнай вадзе калюжыны.

Галоўная тэндэнцыя сэзону — абараніць цела, ператварыць вопратку ў надзейны панцыр, каб зьберагчы ўнутраную жаноцкасьць. Таму ў парыскіх мадэльераў сёлета такія папулярныя рыцарскія латы, кальчугі і іншае Сярэднявечча зь лёгкім дамешкам футурызму і «Зоркавых войнаў». Але гэта на подыюме. А ў зону цікаўнасьці простых сьмяротных зноў вяртаецца стыль «мілітары».

Поўны варыянт артыкула глядзіце ў газеце "Нашa Ніва".

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула