Тры месяцы да будучыні
Я яшчэ не дарослы, але ўжо i не дзiця. Я — злачынец.
Страшна пiсаць, але тут, у калёнii, мне добра.
Бо што я вынес зь дзяцiнства? Xi6a ж я ведаў цяпло блiзкiх мне людзей? Мае бацькi ня вельмi шанавалi працу. Яны больш любiлi гарэлку. Як толькi я нарадзiўся, то бацькоў маiх за п’янства выгналi з работы. Не было грошай, каб купiць мне нават пялюшкi. Бацькава мацi забрала мяне да сябе ў вёску Салацьце, а цётка, бацькава сястра, замяняла мне мацi. Мне тады было 3 месяцы. Так мiнуў год. За гэты час бацькi мяне нi разу не наведалi.
Аднойчы бацька прыехаў i, пагражаючы цётцы, што спалiць яе хату i ўcix пастраляе, забраў мяне да сябе. Мне стукнула чатыры з паловай годзiкі, калi мацi кiнула мяне на бацьку, а сама зьехала з другiм.
Бацька не працаваў.
Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".
Сачыненьне Івана Т., вучня 10 «А» клясы ВСАШ №5 выхаваўчай калёнii №2 Бабруйску