БЕЛ Ł РУС

Нашы ў горадзе

19.11.2004 / 13:0

Nashaniva.com

15 лістапада ў цэнтры Менску, на скрыжаваньні праспэкту Скарыны й вуліцы Казлова сярод дня ўзьняўся бел-чырвона-белы сьцяг памерам 1,5х3 мэтры.

Палотнішча, вывешанае двума актывістамі «Зубра», правісела некалькі гадзінаў. Адначасова «зубры» вывесілі расьцяжку «Свабоду Марынічу» на мосьце каля чыгуначнага вакзалу. Нікога з удзельнікаў не затрымалі.

«Нацыянальны сьцяг заўсёды быў сымбалем барацьбы беларускага народу. Сёньня ён стаў яшчэ й сымбалем свабоды, эўрапейскага шляху для краіны», — сказаў удзельнік акцыі.

Дзеяньні «Зубра» былі прымеркаваныя да ўрачыстага падпісаньня вынікаў рэфэрэндуму Аляксандрам Лукашэнкам 17 лістапада.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула