БЕЛ Ł РУС

Благотворительный фестиваль «Корчма» пройдет 6-7 сентября

22.08.2014 / 21:19

Nashaniva.com

 6–7 верасня ў вёсцы Гіравічы адбудзецца першы дабрачынны фестываль «Карчма».

Удзельнікі: «Стары Ольса», «Pawa», «Рокаш», «Ceilidh Ceol», «Pun» (Ex-«BLAGI MAT»), танцавальная падтрымка ад калектываў «Фламмея» i «Melicratum».

У вёсцы Гіравічы (Ракаўскі сельсавет, 35 км ад Мінска, 7 км ад Ракава, 8 км ад станцыі Радашковічы) знаходзіцца будынак карчмы 17—18 стагоддзяў, якая была сведкай розных падзей, сярод якіх: побыт ад'ютанта Напалеона, адпачынак паўстанцаў Каліноўскага, захоп жандармамі рускага рэвалюцыянера Барыса Савінкава. Будынак патрабуе неадкладнай кансервацыі. Жыхары вёскі сваімі намаганнямі прыбіраюць тэрыторыю, але гэтага недастаткова, і карчма працягвае руйнавацца.

У межах дабрачыннага фестывалю пройдзе ўпарадкаванне тэрыторыі, работы па кансервацыі, а таксама канцэрт. Фестываль «Карчма» не мае вонкавай фінансавай падтрымкі і ажыццяўляецца выключна за кошт асабістага ўдзелу добраахвотнікаў. Далучайцеся ўсе неабыякавыя!

Даведкі па тэлефонах:

+375 29 3425791

+375 44 5779089 і праз е-mail:marry1992@tut.by.

vk.com/tavernfest

Читайте также:

Комментарии к статье