БЕЛ Ł РУС

«НН» 10 и 100 лет назад: «Выбар зроблены: Мілінкевіч»

7.10.2015 / 9:23

Nashaniva.com

Нясвіж. Тут мальцы, пазбіраўшыся, згаварыліся лавіць ластавак у гнёздах, але калі адзін з іх узлез па лесвіцы да гнязда, дык паслізнуўся і зваліўся. Пры гэтым паламаў сабе нагу так, што яго давялося несці ў бальніцу. Пасля гэтага і другім адпала ахвота лавіць гэтых карысных для чалавека птушак.

«НН». №41. 1910.

Выбар зроблены: Мілінкевіч. У Палацы культуры МАЗа абіралі лідара апазіцыі. «Сярод 809 бюлетэняў выявілі 3 несапраўдныя. 391 голас быў аддадзены за Анатоля Лябедзьку, 399 — за Аляксандра Мілінкевіча». Зала ўзарвалася воклічамі «Жыве Беларусь», словы Мілінкевіча пятнаццаць разоў перапыняліся апладысментамі. Найбольшыя прагучалі пасля фразы «Я свята веру ў перамогу!».

«НН». №37. 2005.

Читайте также:

Комментарии к статье