БЕЛ Ł РУС

«Белсат» меняет частоту вещания на спутнике «Astra 4A»

8.02.2016 / 09:57

Ад 11 лютага беларускі незалежны тэлеканал «Белсат» змяняе частату вяшчання. Ніжэй — інструкцыя, як настроіць новую.

Спадарожнік вяшчання – «Astra 4A» – не мяняецца. Што трэба зрабіць, каб «Белсат» застаўся ў вашым тэлевізары?

Нічога складанага!

1. На вашым пульце або спадарожнікавым рэсіверы ўвайдзіце ўМЕНЮ

2. Знайдзіце там НАЛАДКІ АНТЭНЫ

3. Выберыце опцыю РУЧНЫ ПОШУК КАНАЛАЎ і ўвядзіце параметры новай частаты – 12 303 МГц, гарызантальная палярызацыя (12303H). Дадатковыя параметры: мадуляцыя DVB-S, FEC 7/8, SR 25546. Як варыянт вы можаце таксама выбрацьАЎТАМАТЫЧНЫ ПОШУК КАНАЛАЎ i дазволіць рэсіверу самому абнавіць спіс усіх каналаў

4. Прызначце «Белсату» запамінальны нумар каналу. Чаму б не кнопкy «1»?:)

Прыемнага прагляду!

Читайте также:

Комментарии к статье