БЕЛ Ł РУС

Первые книги из серии «Паэты планеты» презентуют сегодня в Национальной библиотеке

11.10.2016 / 15:26

Nashaniva.com

Сёння, 11 кастрычніка, у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (галерэя, 2-гі паверх) пройдзе прэзентацыя першых 9-ці кніг серыі «Паэты планеты» з удзелам выдаўца Зміцера Коласа і перакладчыкаў — Лявона Баршчэўскага, Андрэя Хадановіча, Ганны Янкуты і іншых. Наведнікаў чакаюць сюрпрызы.

У серыі дагэтуль выйшлі зборнікі выбранай паэзіі Сапфо, Умара Хаяма, Франчэска Петраркі, П'ера дэ Рансара, Ўільяма Шэкспіра, Ёгана Вольфганга Гётэ, Шарля Бадлера, Райнэра Марыя Рыльке, Габрыэлы Містраль.

Кнігі Умара Хаяма і Габрыэлы Містраль выйшлі ў перакладзе Рыгора Барадуліна, зборнік Р.М.Рыльке пераклаў Васіль Сёмуха.

Падчас імпрэзы можна будзе набыць кніжкі серыі па спецыяльным, зніжаным кошце.

Пачатак — а 16.00.

Читайте также:

Комментарии к статье