Кризис среднего возраста в ВКЛ: в чем он мог проявляться?
Вы не разумееце, пра што гавораць вашы маладыя збраяносцы.
Вы ненавідзіце шумныя корчмы.
Вас ужо не турбуе, з кім, як і дзе спаў кароль Людвік Венгерскі.
Вы заўважаеце, што крыжакі з кожным годам усё маладзейшыя і маладзейшыя.
Вы не супраць рэформаў, аднак лічыце, што Гарадзельская унія — гэта ўжо перабор.
Вы не разумееце сучасныя тэхналагічныя гаджэты, такія як арбалет і пішчаль.
Сучасныя каменныя замкі падаюцца вам безгустоўнымі.
Вы імкнецеся забыцца, хто цяпер вялікі князь.
Вы марыце набыць сяло дымоў на дзесяць у Налібоцкай пушчы бліжэй да пенсіі.