БЕЛ Ł РУС

19 сентября в Минске — презентация глянцевого выпуска Arche, посвященного БНР

18.09.2018 / 16:29

Nashaniva.com

Сядзіба ТБМ (Румянцава, 13). 19:00. Уваход вольны.

19 верасня (серада) на сядзібе Таварыства беларускае мовы (Румянцава, 13) адбудзецца прэзэнтацыя ўнікальнага выпуску Arche — «Гісторыя БНР у карцінках».

Гэты нумар выклікаў высокую цікавасьць ды ўжо стаў адным з самых хутка прадаваных выпускаў Arche.

Нумар прымеркаваны да 100-гадовага юбілею абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. Ён выдадзены цалкам у колеры. Фактычна гэта ўнікальны тэматычны фотаальбом.

У ім друкуюцца сотні аўтэнтычных фотарэпрадукцыяў, якія ілюструюць розныя аспекты дзейнасці БНР: партрэты ейных лідараў, дакументы (устаўныя граматы, пашпарты, адозвы, абвесткі). Даюцца факсіміле пячатак, марак, паштовак ды іншай аўтэнтычнай атрыбутыкі. 

Выданне дазваляе чытачу паглыбіцца ў свет БНР і Акту 25 сакавіка 1918 года. У ім раскрываюцца тэмы, якія застаюцца надзвычай актуальнымі ў Беларусі і праз сто гадоў. Шмат якія ілюстрацыі друкуюцца ўпершыню.

У сустрэчы возьме ўдзел шэф-рэдактар Аляксандр Пашкевіч і гісторык Уладзімер Ляхоўскі.

Уваход вольны

Даведкі па тэлефоне: (29) 550-79-69.

Читайте также:

Комментарии к статье