БЕЛ Ł РУС

И не забудь календарь!.. Календарь «Нашай гісторыі» на 2019-й

26.12.2018 / 17:40

nn.by

Ларыса Геніюш і Бона Сфорца, Тадэвуш Касцюшка і Іван Якубоўскі, Уладзімір Караткевіч і Марк Шагал, Леў Сапега і Пётра Машэраў — дзясяткі найважнейшых постацяў нашага мінулага сабраліся на адным здымку, каб павіншаваць Беларусь з 2019-м годам.

Каляндар «Нашай гісторыі» — выдатны падарунак на зімовыя святы для родных, сяброў, калег.

Яркія колеры, вялікі памер (А2), выразная каляндарная сетка, а таксама найважнейшыя святочныя даты і гістарычныя юбілеі на кожны месяц. А для цікаўных - яшчэ і гульня.

Ці здолееце пазнаць усіх герояў на агульным здымку? Калі хтосьці выклікае сумневы - не бяда: кожны персанаж мае непрыкметны нумарок, а ўнізе календара пад адпаведным нумарам зможаце знайсці яго імя.

Шукайце каляндар ад «Нашай гісторыі».

Мінск

Поштай ці з дастаўкай на дом

можна замовіць каляндар праз Symbal.by, Halijafy.by, Knihi.byKniger.by, Akademkniga.by.

Гродна

Брэст

Читайте также:

Комментарии к статье