Ищем того или ту, кто будет писать классные тексты в «Нашу Нину» — присылайте резюме
Nina.nn.by — наш спецыяльны праект, арыентаваны на жаночую аўдыторыю. Мы рыхтуем яго «перазагрузку» і шукаем у штат чалавека, які дасць яму новы імпульс для развіцця, прыўнясе сваё бачанне, прапануе ідэі, як яго развіваць.
Мы вітаем ініцыятыву і крэатыў, жаданне рабіць больш і лепш, імкненне самаўдасканальвацца.
Што патрэбна ад кандыдатаў:
- добрае валоданне беларускай мовай;
- разуменне спецыфікі (найлепш, калі вы адразу ў рэзюмэ прапануеце тры-чатыры тэмы матэрыялаў);
- досвед працы ў журналістыцы (абавязкова апішыце яго ў рэзюмэ).
Што мы гарантуем:
- сяброўскі калектыў, аб’яднаны супольнымі каштоўнасцямі;
- офіс у цэнтры Мінска;
- заробак, вышэйшы за сярэдні (канкрэтныя сумы будуць абмяркоўвацца падчас сумоўя з улікам досведу кандыдата і нагрузкі).
Дасылайце рэзюмэ на nn@nn.by з пазнакай «Вакансія ў Ніне». Будзе выдатна, калі вы ў ім таксама ў некалькіх сказах акрэсліце, чаму вы б хацелі працаваць менавіта ў «Нашай Ніне», чаму для вас гэта важна.
Гэта ваш шанец!