БЕЛ Ł РУС

Теперь ясно, что будет на месте разрушенного дома Максима Горецкого

15.04.2019 / 19:24

Nashaniva.com

Ні памятнага знака, ні іншай згадкі — вось што мы маем пасля разбурэння ў 2012 годзе дома, у якім жыў Максім Гарэцкі. Двухпавярховы будынак, які па праву лічыўся сапраўдным помнікам драўлянага дойлідства, месціўся ля хімічнага корпуса акадэміі ў Горках. На апошнім суботніку гэта месца шчыльна засадзілі маладымі дрэвамі, пішуць horki.info.

На месцы дома, у якім жыў Максім Гарэцкі, будзе гай.

На ўсю Беларусь гэта быў адзіны захаваны да нашага часу дом, у якім жыў Максім Гарэцкі. Мясцовыя чыноўнікі прынялі рашэнне знесці будынак падчас падрыхтоўкі горада да «Дажынак». Супраць гэтага выступілі сваякі пісьменніка і некалькі сотняў мясцовых жыхароў, якія паставілі свае подпісы пад адпаведным зваротам. Міністэрства культуры таксама рэкамендавала мясцовым уладам захаваць дом і зрабіць у ім мемарыяльную кватэру пісьменніка.

Так знішчалі дом Гарэцкага падчас падрыхтоўкі да «Дажынак».

Максім Гарэцкі — класік беларускай літаратуры. Ён нарадзіўся ў Мсціслаўскім раёне. Вучыўся ў Горках, а потым працаваў загадчыкам кафедры ў нашай акадэміі. Пісьменнік стаў ахвярай сталінскіх рэпрэсій і быў расстраляны ў 1938 годзе.

Читайте также:

Комментарии к статье