БЕЛ Ł РУС

Рукавічка і шапачка са старажытнага Берасця праляжалі ў зямлі 900 гадоў

3.06.2022 / 18:16

Nashaniva.com

В дар Брестскому областному краеведческому музею переданы реставрированные артефакты из собраний археолога Петра Лысенко. Гэта лямцавая рукавічка і вязаная шапачка, арыенціровачна ХІІ стагоддзя.

Фота з сацыяльных сетак

Большая частка збораў Лысенкі, якія назапасіліся ў яго за доўгую навуковую кар'еру, былі перададзеныя ім па ўласнаму тэстаменту ў Нацыянальны гістарычны музей Беларусі, але тое-сёе заставалася непрыстроеным. 

Тое, што лямец і воўна захаваліся амаль 1000 гадоў, тлумачыцца адметнасцю берасцейскага грунту. Ён вільготны і добра захоўвае арганіку.

Менавіта з-за асаблівасцяў гэтага грунту Лысенку ўдалося адкапаць у старажытным Бярэсці шмат унікальных матэрыялаў, на падставе якіх складзены цэлы археалагічны музей «Бярэсце». Многія пабудовы старажытнага Бярэсця захаваліся на пяць-дзевяць вянцоў, а некаторыя нават і на дванаццаць, што з’яўляецца вялікай рэдкасцю ў славянскай археалогіі.

Пятро Лысенка (1931—2020) — адзін з найбольш заслужаных беларускіх археолагаў. Ён з 1964 года і да канца жыцця працаваў у Інстытуце гісторыі Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі, а даследаванне старажытнага Бярэсця стала справай усяго ягонага жыцця. 

Читайте также:

Комментарии к статье