Вайна77

Расія ўхіляецца ад санкцый усё хітрэйшымі спосабамі

Шэры гандаль нафтапрадуктамі арганізуюць расійскія банкі.

Фота: pixabay

24 лютага ЗША адзначылі гадавіну ўварвання расійскіх захопнікаў ва Украіну замарозкай актываў яшчэ дзясятка расійскіх банкаў. Гэтак жа Вялікабрытанія і ЕС пашырылі свае чорныя спісы. Мэтай чарговага ўзмацнення санкцый з'яўляецца ліквідацыя шчылін, праз якія пуцінскі рэжым можа абыходзіць забароны. Як вынікае з сумеснага даследавання The Economist і SourceMaterial, ухіленне Расіі ад санкцый становіцца ўсё больш прасунутым, асабліва калі справа тычыцца нафты, даходы ад продажу якой фінансуюць расійскую агрэсію і вайну.

Месяц таму Еўропа ўвяла забарону на імпарт перапрацаванай (ачышчанай) расійскай нафты, раней забараніўшы таксама пакупку сырой (неачышчанай) нафты. Пры гэтым ЕС не забараняе сваім грузаадпраўшчыкам, страхоўшчыкам і банкам працягваць спрыяць расійскаму экспарту ў іншыя краіны, пакуль нафта прадаецца ніжэй за цану, устаноўленую групай краін G7. 

У гэты ж час большасць краін «па-за Захадам» не ўвялі ўласныя санкцыі, што дазволіла ўзнікнуць купе цьмяных пасрэднікаў, недаступных заходнім мерам уздзеяння. У даследаванні разглядаецца прыклад канкрэтнай фірмы Bellatrix — нікому раней невядомага гандляра — якая раптам выявілася ўласніцай сямі танкераў. Уласнікам кампаніі, зарэгістраванай у Ганконгу, з’яўляецца нехта Білал Аліеў, грамадзянін Азербайджана, права ўласнасці якому было перададзенае праз некалькі тыдняў пасля пачатку вайны. Пераважную большасць нафтапрадуктаў кампанія закупляе не ў абы-каго, а ў расійскага дзяржаўнага гіганта «Раснафты».

Але ж самае цікавае — гэта адкуль так званы Bellatrix атрымлівае грошы на закупку расійскіх нафтапрадуктаў. Як паказваюць дакументы, кампанія атрымала пазыку ў 350 мільёнаў даляраў ад расійскага ж дзяржаўнага крэдытора — Рассельгасбанка.

Асабліва крывадушна на гэтым фоне гучаць словы расійскай віцэ-прэм’еркі ​​Вікторыі Абрамчанкі, якая ў канцы снежня мінулага года заяўляла, што са згаданага банка трэба зняць санкцыі для палягчэння паставак прадуктаў харчавання і «гарантавала», што «праз гэты банк будуць ісці толькі прадукты харчавання, толькі мінеральныя ўгнаенні».

Затым па ланцужку расійскія нафтапрадукты ідуць далей: напрыклад, Bellatrix, імаверна, мае цесныя дзелавыя адносіны з Coral Energy — трэйдарам, які базуецца ў Дубаі і належыць іншаму азербайджанскаму бізнэсмену.

Апроч гэтага, частка расійскай сырой нафты пасля перапрацоўкі нават знаходзіць шлях назад у Еўропу, пакуль заходнія энергетычныя кампаніі і трэйдары (кшталту Shell і Vitol) пастаўляюць яе ў ЕС, часта з Турцыі. На гэта ў кампаніях кажуць, што такі гандаль не з'яўляюцца незаконным — і гэта праўда. Этычны бок такога бізнэсу, натуральна, мала цікавіць гандляроў, пакуль попыт на расійскае паліва застаецца вялізным.

Дык ці можа Захад зрабіць яшчэ больш, каб спыніць паток шэрых фінансаў у Расію? І ці захоча ён гэта рабіць? Пытанне дагэтуль адкрытае.

Каментары7

  • Принципиально
    07.03.2023
    На фотцы зусім і не танкер. Джэнерал карго.
  • Эксперт
    07.03.2023
    Ну дык прыбытак застаецца ў пасярэднікаў, а ў бюджэт ідуць тыя ж дазволеныя санкцыямі грошы
  • Простодыры
    07.03.2023
    А вы как себе представляли? Не сметь! Ну ладно хорошо….

Сілавікі расказалі, як гродзенскія блогеры трацілі мільён, сабраны нібыта на лячэнне дзіцяці5

Сілавікі расказалі, як гродзенскія блогеры трацілі мільён, сабраны нібыта на лячэнне дзіцяці

Усе навіны →
Усе навіны

У Нацыянальнага мастацкага музея новая дырэктарка. Мінулай была незадаволеная Пяткевіч6

Анджаліна Джалі перайшла мяжу з Украінай пешкі2

Мінскі ГУМ прэзентаваў навагоднія вітрыны1

Грамадзянку Беларусі арыштавалі за незаконны ўвоз авіяцыйных складнікаў з ЗША ў Расію1

Luxvisage адказаў на скаргі расіянак, у якіх нібыта з-за беларускага геля масава выпадаюць бровы4

Назвалі самую бяспечную краіну свету для паездак14

«Зайшла ў залу — і людзі падняліся, пачалі пляскаць». Сем яркіх фота галоўрэда Tut.by Марыны Золатавай да яе 48-годдзя2

Ізраільскі міністр заклікаў яўрэяў пакінуць Нью-Ёрк24

На «Нафтане» ў Наваполацку адбыўся пажар2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі расказалі, як гродзенскія блогеры трацілі мільён, сабраны нібыта на лячэнне дзіцяці5

Сілавікі расказалі, як гродзенскія блогеры трацілі мільён, сабраны нібыта на лячэнне дзіцяці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць