Зяленскі: Украіна адкажа на выкарыстанне расійскімі ракетамі і дронамі паветранай прасторы Беларусі
Расія абыходзіць межы ўкраінскай СПА дзякуючы Беларусі. Украіна рыхтуе адказ, заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.
Зяленскі зрабіў заяву наконт атак шахедаў, сярод іншага на захад Украіны.
Прэзідэнт Украіны паведаміў, што пасля апошніх атак на Ковель (там расіяне атакавалі чыгунку) была праведзеная нарада наконт дронаў і процідзеяння.
«Гэта сур’ёзнае пытанне. На наступнай Стаўцы будуць вызначаны адказы», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
Цяпер чытаюць
Топавы перакладчык паехаў у Беларусь мяняць пашпарт — і сеў за данаты. «КДБ паглядзеў на суму і вырашыў, што ніхто ў здаровым розуме не можа выдаткаваць столькі ўласных грошай»
Каментары